Шестой день летнего оздоровительного лагеря с дневным пребыванием "Здоровячок"
10 чэрвеня выхаванцы накіраваліся на планету “Беларусачка”. Смачны сняданак і інфармацыйная гадзіна “Вітаміны А,В,С” надалі сіл для падарожжа. Экіпажы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Беларусь мая сінявокая”, пабывалі ў віртуальным круізе па творах А. Куляшова. Пасля спартыўнай гадзіны дзеці разам з музычным кіраўніком сплялі “Вянок беларускіх песень”. А краязнаўчы ўрок у школьных музеях дазволіў дзецям апынуцца ў гістарычным мінулым нашай Радзімы, даведацца пра гераічную барацьбу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Дзень прайшоў цікава і займальна.
А заўтра нас чакае планета Бяспекі.

