Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!" 2022-2023

Дата: 21 сентября 2022 в 14:48, Обновлено 27 сентября 2022 в 17:10

З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця родный мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Казлоўшчынская сярэдняя школа» з 16 па 23 верасня пад дэвізам «Як ты дорага мне, мая родная мова!» прайшоў Тыдзень роднай мовы.

Пачаўся Тыдзень з напісання рэспубліканскага дыктанта «Дзень народнага адзінства», прымеркаванага да дзяржаўнага свята.

Дэвізам другога дня стаў слоган «Ёсць такі народ працавіты, вельмі шчыры і самавіты – беларусы». У гэты дзень навучэнцы школы прынялі ўдзел у працоўнай акцыі «Чыстыя вочы зямлі беларускай», падчас якой прыбралі ад смецця тэрыторыю ракі і возера ў пасёлку.

Анлайн-чэледж «Льецца мова» аб’яднаў вучняў 5-8 класаў. Творы беларускіх аўтараў (П.Броўкі, А. Пісьмянкова, Р.Барадуліна) размясціліся на прасторах сацыяльнай сеткі Instagram. Бацькі з задавальненнем праслухалі калектыўнае чытанне класікаў літаратуры Беларусі.

Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшоў конкурс віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове».  З цікавасцю і натхненнем вучні ўключыліся ў афармленне паштовак. Пераважалі нацыянальныя матывы, любімыя беларускія словы і словы ўдзячнасці продкам, якія змаглі захаваць і перадаць нам гэты цудоўны скарб.

Для вучняў старэйшых класаў была арганізавана экскусія «Аб родным краі роднай мовай» у школьны краязнаўчы музей «Скарбонка продкаў нашых».

Усім запомніўся наступны дзень «Родная мова ў культуры і мастацтве», дэвізам якога сталі словы Ніла Гілевіча «Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца». З самай раніцы ўсіх зацікавілі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў: Е. Полацкую, К. Тураўскага, Ф. Скарыну, В. Цяпінскага, С. Буднага і інш.

А яшчэ нельга было прайсці міма выставы пісьмовых работ «Люблю беларускае слова», дзе былі прадстаўлены творчыя работы вучняў, якія атрымалі высокія адзнакі на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Стварэнне воблакаў слоў «Маё слова па-беларуску» вельмі спадабалася юным аматарам роднай мовы. Спачатку складалі воблакі з дапамогай настаўніка, а потым самастойна, карыстаючыся спецыяльнымі сэрвісамі.

На працягу ўсяго Тыдня праходзіла  акцыя «Размаўляй па-беларуску», а таксама выстава «На згаснуць зоркі ў небе…», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Я. Купалы і Я. Коласа.

Напрыканцы Тыдня навучэнцы школы сабраліся на гастранамічным фэсце «Беларуская кухня». Такое незвычайнае мерапрыемства сабрала вялікае кола гурманаў і знаўцаў нацыянальных пачастункаў. Дранікі, бліны, бабка, клецкі, варэнікі, пернікі хутка разышліся сярод удзелькаў фэсту. На працягу мерапрыемства гучалі музычныя і паэтычныя радкі, прысвечаныя майстэрству і таленту беларускага народа.

Можна з упэўненнасцю сказаць, што удзел у Тыдні даў кожнаму вучню магчымасць рэалізаваць свае творчыя здольнасці, выказацца ў любві да роднай мовы. А нам, настаўнікам беларуская мовы і літаратуры, застаецца толькі падзякаваць усім, хто прымаў удзел і дапамагаў у арганізацыі мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы.

Анлайн-чэлендж "Льецца мова"
5-я класы (глядзець)

6 "А" клас (глядзець)

6 "Б" клас (глядзець)

8 клас (глядзець)


16 верасня

Рэспубліканскі дыктант "Дзень народнага адзінства"
(8-11 класы)

17 верасня 

Працоўная акцыя "Чыстыя вочы зямлі беларускай"
(5-7 класы)

19 верасня

Прэзентацыя віншавальных паштовак
"Пажаданні роднай мове" 

20 верасня "Аб родным краі роднай мовай"

20 верасня

Анлайн-акцыя "Натхнёныя Бацькаўшчынай" 

21 верасня

Стварэнне воблака слоў "Маё слова па-беларуску"

22 верасня

Выстава "Не згаснуць зоркі ў небе...", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Я. Купалы і Я. Коласа

23 верасня

Гастранамічны фэст "Беларуская кухня"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.