Дзень "Перамога ў сэрцы кожнага жыве" у лагеры "Здаравячок"

Дата: 27 марта 2019 в 14:31, Обновлено 2 апреля 2019 в 10:54
315 просмотров

Трэці дзень лагернай змены прайшоў пад дэвізам "Перамога ў сэрцы кожнага жыве". Раніца пачалася традыцыйна з зарадкі і лінейкі. На хвілінцы здароўя выхаванцы даведаліся аб тым, як не захварэць вясной, пазнаёміліся з нарадамі на кожны дзень, каб зберагчы і захаваць добрае самаадчуванне.Наступныя мерапрыемствы былі прысвечаны 75 гадавіне вызвалення Беларусі: сустрэча за круглым сталом "Яны змагаліся за Радзіму"; акцыя "Ад помніка да помніка"; выпуск калажоў “Перамозе-75”. Выхаванцы ўспомнілі падзеі, якія адбыліся ў гады Вялікай Айчынай вайны на тэрыторыі Дзятлаўшчыны.Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сённяшняга дня сталі Аляксееў Даніла, Каўрыга Алёна, Жалязоўскі Цімур, Шостак Дзмітрый. На завяршэнні дня на лінейцы падведзены вынікі і абазначаны мерапрыемствы наступнага дня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.