Вынікі шостага школьнага дня 19 лістапада 2016 года Дня нацыянальнай культуры
Вынікі шостага школьнага дня
19 лістапада 2016 года
Дзень нацыянальнай культуры
Свята “Добры дзень, суседзі!” Шундрык Ганна Дзмітрыеўна са сваімі вучнямі, прыгожа апранутымі ў нацыянальныя касцюмы, пачалі з песні “Люблю наш край…”. Удзельнікі свята раздзяліліся на 2 каманды: “Сусед” і “Суседачка”. Для іх былі падрыхтаваныя наступныя конкурсы: “Сяброўства”, “Конкурс прыказак і прымавак”, “Квятнік лепшы, чым у суседа”, “Уся справа ў капялюшы”, “Папялушка”. Каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. Напрыканцы свята ўсе падсілкаваліся хлебам і салам, паспявалі беларускія народныя песні. Свята ўдалося на славу!
На свяце “Гучы, мая родная мова” вядучыя Пякарская Ксенія Урадзімская Анастасія прызвалі усіх прысутных любіць, шанаваць родную беларускую мову. Падчас свята вучні 5-7 класаў прадставілі гледачам тэатралізацыю беларускіх народных казак “Легкі хлеб” (5А), “Музыкі” (5Б), “Каза-манюка” (6), “Як кот звяроў напалохаў” (7Б).
Тыдзень нацыянальнай культуры скончыўся тэматычнай вечарынай “Сёння ў нашай хаце свята”. Старшакласнікі не толькі размаўлялі па-беларуску, але і паказалі музычныя і тэатральныя здольнасці. Вучні 8А класа праінсцэніравалі казку “Бабка-шаптуха”, 9А – “Пяць лыжак заціркі” Зм. Бядулі, 9Б – “Шляхціц Завальня” Я. Баршчэўскага, 10 клас – “Паўлінка” Я. Купалы, 11 клас – “Прымакі” Я. Купалы.
Дзякуем Шундрык Ганне Дзмітрыеўне і вучням 4 “А” класа, Ламака Ірыне Аляксандраўне і вучням 11 класа, а таксама ўсім класным кіраўнікам 5-10 класаў за арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў у рамках шостага школьнага дня!