Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вынікі шостага школьнага дня 19 лістапада 2016 года Дня нацыянальнай культуры

Дата: 22 ноября 2016 в 11:37, Обновлено 24 ноября 2016 в 15:34
438 просмотров

Вынікі шостага школьнага дня
19 л
істапада 2016 года

Дзень нацыянальнай культуры

  Свята “Добры дзень, суседзі!” Шундрык Ганна Дзмітрыеўна са сваімі вучнямі, прыгожа апранутымі ў нацыянальныя касцюмы, пачалі з песні “Люблю наш край…”. Удзельнікі свята раздзяліліся на 2 каманды: “Сусед” і “Суседачка”. Для іх былі падрыхтаваныя наступныя конкурсы: “Сяброўства”, “Конкурс прыказак і прымавак”, “Квятнік лепшы, чым у суседа”, “Уся справа ў капялюшы”, “Папялушка”. Каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. Напрыканцы свята ўсе падсілкаваліся хлебам і салам, паспявалі беларускія народныя песні. Свята ўдалося на славу!

  На свяце “Гучы, мая родная мова” вядучыя Пякарская Ксенія  Урадзімская Анастасія прызвалі усіх прысутных любіць, шанаваць родную беларускую мову. Падчас свята вучні 5-7 класаў прадставілі гледачам тэатралізацыю беларускіх народных казак “Легкі хлеб” (5А), “Музыкі” (5Б), “Каза-манюка” (6), “Як кот звяроў напалохаў” (7Б).

  Тыдзень нацыянальнай культуры скончыўся тэматычнай вечарынай “Сёння ў нашай хаце свята”. Старшакласнікі не толькі размаўлялі па-беларуску, але і паказалі музычныя і тэатральныя здольнасці. Вучні 8А класа праінсцэніравалі казку “Бабка-шаптуха”, 9А – “Пяць лыжак заціркі” Зм. Бядулі, 9Б – “Шляхціц Завальня” Я. Баршчэўскага, 10 клас – “Паўлінка” Я. Купалы, 11 клас – “Прымакі” Я. Купалы.

  Дзякуем Шундрык Ганне Дзмітрыеўне і вучням 4 “А” класа, Ламака Ірыне Аляксандраўне і вучням 11 класа, а таксама ўсім класным кіраўнікам 5-10 класаў  за арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў у рамках шостага школьнага дня!

 

Посмотреть фото

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.