Мы используем файлы cookie для обеспечения функционирования нашего сайта, а также сбора и
анализа информации
о
его работе. Вы можете разрешить все файлы cookie, нажав «Разрешить все», или управлять ими по отдельности,
нажав
«Настроить».
Нажимая «Разрешить все», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки
файлов cookie.
Вы можете настроить использование каждого типа файлов cookie, за исключением типа "функциональные (обязательные) cookie",
без которых невозможно корректное функционирование сайта Schools.by (далее - Сайт). Вы вправе изменить свой выбор настроек
файлов cookie (в т.ч. отозвать согласие) в любое время в настройках используемого браузера. Перед тем как совершить выбор
настроек параметров использования файлов cookie Вы можете ознакомиться с
Политикой обработки файлов cookie, а также со списком
файлов cookie, содержащим их описание и сроки хранения.
Другі дзень вясенняга лагера прайшоў пад назвай "Дзень бяспекі і здароўя" і пачаўся з ранішняй зарадкі. Усе выхаванцы з задавальненнем выконвалі практыкаванні пад камандай Юрчыка Н.І. На хвілінку здароўя і бяспекі завітала медсястра. Яна расказала пра каштоўнасць здароўя для кожнага чалавека, пра тое, як трэба яго захоўваць і берагчы, не праяўляць цікавасці да алкагольных і наркатычных прывычак, а яшчэ патлумачыла пра небяспечнасць і паводзіны. Старэйшыя выхаванцы лагера правялі акцыю на тэрыторыі пасёлка "Я і ты разам. Мы супраць наркотыкаў". Бібліятэкар школьнай бібліятэкі Гільвін Л.У. правяла літаратурна-гульнёвую праграму "Казачная геаграфія". Выхаванцы з задавальненнем выконвалі заданні і ўдзельнічалі ў пазнавальных гульнях. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі Аляксееў Даніла, Каўрыга Алёна. Яны атрымалі каштоўныя прызы. У спорт-шоў "Каб у спорце першым быць, трэба спорт наш палюбіць" актыўны ўдзел прынялі ўсе выхаванцы. Вядучыя расказалі пра вядомых спарцменаў, удзельнікі адказалі на пытанні віктарыны, прынялі ўдзел у конкурсе "Вітаміны карысныя для здароўя". У завяршэнні спорт-шоў адбыліся спаборніцтва па шашках. Пераможцамі сталі: 1 -е месца заняў Сабалеўскі Аляксандр, 2-е месца ў Буйко Аляксея, 3 месца- Сакалоўскага Паўла. Завяршылі дзень лінейкай, на якой і падвялі вынікі дня.