Итоги шестого школьного дня "Духоўная спадчына роднага краю".
26 студзеня 2019 года ў шосты школьны дзень з мэтай прывіцця любові да роднага краю, фарміравання гонару за сваю малую радзіму адбылося свята "Духоўная спадчына роднага краю". Песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легеды і паданні, жарты і загадкі роднага краю гучалі ў гэты дзень. Вядучыя, вучні 6 "А" класа, прапанавалі перанесціся ў цудоўны свет першароднага мастацтва, аўтар якога - наш беларускі народ.
Гаспадар і гаспадыня свята запрасілі гасцей да сябе ў беларускую хату. Там гучалі народныя песні, жарты, вершы.
Навучэнцам і іх бацькам было прадстаўлена свята "Чаму ж нам не пець!" , якое падрыхтавалі вучні 1-4 класаў.
"Казкі сеюць зерне мудрасці, - так кажуць у народзе. - А хто не захапляўся імі? Хто з вас можа нагадаць нам якую -небудзь казку?"- запыталі вядучыя.
Конкурс аматараў фальклору пачаўся. Сярод усіх удзельнікаў лепшымі выканаўцамі сталі: вучні 5 класа з казкай "Старэнькая хвоя", вучні 7 "А" класа з казкай "Маладзічка і Векавуха", вучні 8 класа з байкай К.Крапівы "Дзед і Баба".
Вось і скончылася свята, але развітвацца не хацелася, бо любоў да роднай старонкі і духоўнай спадчыны беларускага народа застанецца надоўга ў сэрцах гаспадароў, удзельнікаў свята і іх бацькоў.


