Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Калядная сустрэча ў шосты школьны дзень 13 студзеня

Дата: 15 января 2018 в 15:02, Обновлено 16 января 2018 в 09:11
531 просмотр

З 27 лістапада па 3 студзеня з мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму асобы, засваення агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных, духоўных традыцый беларускага народа дзяржаўнай установай адукацыі “Казлоўшчынская сярэдняя школа” была арганізавана online-гульня “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”. Удзельнікамі гульні сталі 32 каманды (192 вучні) з трыццаці адной установы адукацыі Гродзенскай вобласці (дванаццаць каманд з Лідскага раёна, дзве – з Гродзенскага, чатыры – з Іўеўскага, пяць – са Слонімскага, дзевяць – з Дзятлаўскага) і адна каманда з установы адукацыі Брэсцкай вобласці.  На працягу пяці тыдняў знаёмства ўдзельнікаў гульні было віртуальным. Каманды выконвалі заданні на пяці прапанаваных этапах: “За смугою стагоддзяў”, “Беларусь у імёнах і падзеях”, “Гонар сучаснай Беларусі”, “Падарожжа па Беларусі”, “Традыцыі, абрады і кухня Беларусі”.

На абласным конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” праект быў адзначаны дыпломам III ступені ў намінацыі “Праектна-даследніцкая дзейнасць з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій”.

13 студзеня ў шосты школьны дзень Казлоўшчынская сярэдняя школа сабрала пераможцаў online-гульні “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся” на Калядную сустрэчу. Гасцямі свята сталі каманды Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна, сярэдняй школы № 11 г. Ліды, Крупаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна, Ліпнішкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Эйгердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Іўеўскага раёна.

Вучні і педагогі ўстановы адукацыі прывіталі гасцей па народных звычаях добрымі словамі, песняй “Запрашаем у госці да нас!” і хлебам-соллю. Зберагаючы традыцыі спадчыны, гасцям прапанавалі адну з самых вядомых і любімых страў беларускай кухні – дранікі.

Падчас бліц-апытвання “Давайце пазнаёмімся!” кожная каманда расказала пра мясцовасць і школу, з якой прыехала, звярнуўшы асаблівую ўвагу на гістарычную спадчыну сваёй малой радзімы.

Выказваючы ўражанні ад online-гульні, удзельнікі каманд адзначылі, што самымі цікавымі былі заданні “Неафіцыйныя сімвалы гарадоў” і “Карта знакамітых аб’ектаў”; найбольш запомніўся этап “Традыцыі, абрады і кухня Беларусі”; на выкананне аднаго этапу гульні каманда затрачвала адзін тыдзень. Самым складаным для ўсіх каманд было заданне “Словы з вершаў”.

За дапамогай пры праходжанні этапаў гульні вучні звярталіся да сваіх настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, музыкі, мастацтва і нават фізічнай культуры і здароўя.

Кіраўнікоў каманд дадзеная гульня натхніла на стварэнне сваіх online-гульняў і праектаў.

Урачыстым момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне каманд. Дырэктар школы Ігар Уладзіміравіч Данільчык уручыў дыпломы і падарункі пераможцам гульні.

Дыпломы III ступені атрымалі: каманда “Суквецце” сярэдняй школы №11 г. Ліды, каманда “Аматары гісторыі” Ліпнішкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы і каманда “Даследчыкі” Эйгердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Іўеўскага раёна, каманда “Гармонія” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і каманда “Нашчадкі” Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы Дзятлаўскага раёна.

Дыпломамі II ступені былі ўзнагароджаны: каманда “Патрыёты краіны” сярэдняй школы №11 г. Ліды, каманда “Зорачкі” Крупаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна.

Лідарам на ўсіх этапах online-гульні была каманда “Вандроўнікі” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна. Менавіта яна набрала максімальную колькасць балаў і атрымала дыплом I ступені.

Беларускія песні, гульні, танцы, падрыхтаваныя вучнямі, педагогамі школы і работнікамі мясцовага Дома культуры, стварылі непаўторную святочную атмасферу ў гэты дзень.

Напрыканцы свята, перадаючы па крузе калядную зорку, удзельнікі мерапрыемства пажадалі адзін аднаму шчасця, здароўя, дабрабыту, міру, спакою і цудаў.

Словы падзякі і захаплення арганізатарам online-гульні “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся” і Каляднай сустрэчы не пераставалі гучаць з вуснаў гасцей на працягу ўсяго свята і нават у момант развітання.

Паглядзець усе фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.