Падведзены вынікі online-гульні "Беларусам я завуся, родным краем ганаруся".
Абсалютным лідарам па выніках кожнага этапу гульні была каманда "Вандроўнікі" Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.
Пераможцамі гульні па выніках 5 этапаў сталі:
Дыплом I ступені - каманда "Вандроўнікі" Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна (231 бал)
Дыплом II ступені - каманда "Адмыслоўцы" Бердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Лідскага раёна (226 балаў)
Дыплом II ступені - каманда "Зорачкі" Крупаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна (224 балы)
Дыплом II ступені - каманда "Юныя мовазнаўцы" Пескаўскай сярэдняй школы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (223,5 балаў)
Дыплом II ступені - каманда "Патрыёты краіны" сярэдняй школы №11 г.Ліды (223 балы)
Дыплом III ступені - каманда "Даследчыкі" Эйгердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Іўеўскага раёна (220 балаў)
Дыплом III ступені - каманда "Гармонія" Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна (219, 5 балаў)
Дыплом III ступені - каманда "Нашчадкі" Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы Дзятлаўскага раёна (218,5 балаў)
Дыплом III ступені - каманда "Суквецце" сярэдняй школы №11 г.Ліды (218 балаў)
Дыплом III ступені - каманда "Аматары гісторыі" Ліпнішкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Іўеўскага раёна (218 балаў)
Дыплом III ступені - каманда "Зорачкі" сярэдняй школы №10 г.Слоніма (218 балаў)
Астатнія каманды ўзнагароджваюцца сертыфікатамі ўдзельнікаў online-гульні "Беларусам я завуся, родным краем ганаруся".
Выказваем словы падзякі ўдзельнікам, кіраўнікам каманд, адміністрацыі ўстаноў адукацыі.
Урачыстае ўзнагароджанне каманд-пераможцаў і ўдзельнікаў гульні адбудзецца 13 студзеня 2018 года ў 12.00 на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Казлоўшчынская сярэдняя школа".
Запрашаем усіх на "Калядную сустрэчу"!