Вынікі шостага школьнага дня 9 снежня
Завяршыўся тыдзень нацыянальнай культуры
фестывалем “Беларускія зорачкі”.
Вершы беларускіх паэтаў на памяць чыталі ўдзельнікі паэтычнага вернісажу “Я мову беларускую люблю”. Першае месца атрымала Дзіяна Чарнуха з 6 “А” класа, якая прачытала верш А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць”. Другое месца – у Лішыка Арсенія (2 клас) з вершам “Беларускі край” А. Зэкава, трэцяе – у Пякарскай Аляксандры (7 клас) з вершам “Ручэй” Я. Коласа.
У прэзентацыі пачынаючых казачнікаў прынялі ўдзел Мазоль Арцём, Кучынская Соф’я (казка “Скупы пан”), Марцінчык Дзмітрый (казка “Залаты пярсцёнак”).
Песнямі “Саўка дя Грышка”, “Чубарыкі-чубчыкі”, “Пайшла Курка да Ліскі” парадавалі прысутных удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Вакальныя спевы”.