Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 22 февраля 2017 в 09:45, Обновлено 22 февраля 2017 в 15:26
490 просмотров

Другі год калектыў Казлоўшчынскай сярэдняй школы ўдзельнічае ў  эксперыменце “Апрабацыя мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці ў вучняў у рамках дзейнасці ўстановы адукацыі як сацыякультурнага цэнтра”. У яго рамках школа працуе як сацыякультурны цэнтр. Праводзяцца тыдні беларускай мовы і літаратуры, тыдні нацыянальнай культуры, інтэграваныя ўрокі, падарожжы, сустрэчы з мясцовымі паэтамі і пісьменнікамі і іншыя мерапрыемствы, якія накіраваны на выхаванне ў навучэнцаў любові да роднага краю, фарміраванне духоўных каштоўнасцей, з’яўляюцца неад’емнай часткай адукацыйнага-выхаваўчага працэсу ва ўстанове адукацыі.

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў ў нашай школе пад дэвізам:

“Сто разоў шукай другой красы.

І тым больш, што свет даўно не вузкі!

… Ды калі ты не бязродны сын –

Гавары са мной па-беларуску!”

Настаўнікі беларускай мовы Ламака І.А. і Саўко Н.І. разам з вучнямі арганізавалі і правялі акцыю “Размаўляй па-беларуску!". З раніцы вучні восьмых класаў сустракалі сваіх сяброў і настаўнікаў прыгожымі прывітаннямі на беларускай мове і віншавалі з Днём роднай мовы. У падарунак кожны атрымаў чароўную рукавічку са словамі: “Мова родная ўсеабдымная. Размаўляйце па-беларуску”. У пасёлку вучні дзявятых класаў раздавалі інфармацыйныя лісты і віншавалі жыхароў з Міжнародным днём роднай мовы. Прахожыя выказалі шмат добрых слоў у адрас роднай мовы. Некаторыя нават  прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, што некалі вывучалі ў школе.

Прыемна гучала беларуская гаворка на перапынках у класах і настаўніцкай. Вучні з цікавасцю знаёміліся з новымі словамі: у гардэробе назвы адзення былі напісаны на беларускай мове. У кабінеце біялогіі можна было пазнаёміцца з назвамі лекавых раслін. Цікава і захапляльна прайшоў гэты дзень для настаўнікаў і вучняў.

Давайце прыкладзём усе намаганні, каб наша беларуская мілагучная мова ніколі не стала для нас іншаземкай!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.