21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
Гучы, роднае слова!
З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў, педагогаў да захавання і развіцця родный мовы, нацыянальнай культуры ў дзяржаўнай установе адукацыі “Казлоўшчынкая сярэдня шола” 21 лютага прайшоў Дзень роднай мовы.
Ужо з самай раніцы настаўнікі і вучні, апранутыя ў беларускія нацыянальныя касцюмы, пад гукі мелодый сустракалі ўсіх, віншавалі з Днём роднай мовы, загадвалі загадкі і частавалі цукеркамі за правільныя адказы.
У гэты дзень цікавым выдаўся “Кірмаш”! Гучала музыка, якая запрашала ўсіх на свята-продаж. Вучні 6 і 10 классаў урачыста прывіталі ўсіх прысутных. Пончыкі, пірагі, кексы, хвораст, бублікі, дранікі з салам прыйшліся па густу ўсім, хто завітаў на свята.
Затым у гонар Дня роднай мовы навучэнцы і настаўнікі школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы, праверылі узровень сваёй пісьменнасці і прадэманстравалі любоў і павагу да беларускай мовы.
Правядзенне Дня роднай мовы дазволіла абудзіць любоў да роднага слова, звярнуць увагу на яго прыгажосць, мілагучнасць, адчуць яго смак і энергію, захаваць традыцыі свайго народа.