На асенніх канікулах мы разам з класным кіраўніком адправіліся ў г. Баранавічы з мэтай наведвання ўстановы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”, дзе сустрэліся з адміністрацыяй універсітэта, пазнаёміліся з умовамі прыёму дакументаў і спецыяльнасцямі ўстановы адукацыі, мелі магчымасць з першых вуснаў пачуць адказы на пытанні адносна паступлення ў БарДУ.
У мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі выкладчыкі, навукоўцы і, безумоўна, студэнты БарДУ, якія ахвотна гутарылі з намі і адказвалі на шматлікія пытанні.
Нам давялося наведаць лабараторны занятак па біялогіі, які даў магчымасць адчуць сябе студэнтамі. Затым навучэнцы ўніверсітэта правялі цікавую экскурсію па вучэбным і лабараторным карпусах.
Асобная старонка экскурсіі была прысвечана працы ўніверсітэцкай бібліятэкі, дзе ўсе прысутныя пазнаёміліся з унікальным фондам, выставамі і каштоўнымі экземплярамі кніг.
Я ўпэўнена, што пасля гэтага візіту хтосьці з нас сур'ёзна задумаецца аб паступленні менавіта ў гэтую навучальную ўстанову.