Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Справаздача па правядзенню Тыдня беларускай мовы і літаратуры

Дата: 31 января 2022 в 15:28, Обновлено 24 февраля 2022 в 15:54
319 просмотров

Справаздача па правядзенню Тыдня беларускай мовы і літаратуры

З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця родный мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў у студзені прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 24 па 29 студзеня 2022 года пад дэвізам: «Мова родная- мова модная”. Агульны  цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.  Дзень пачаўся з урачыстага адкрыцця тыдня, затым навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Любімае роднае слова”.

             Дэвізам другога дня стаў слоган: “Роднаму слову – прызнанне ў каханні”. Аказалася, што не так проста адкрываюцца “Скарбонкі мудрасці”, якія былі прадстаўлены ў выглядзе рэбусаў з назвамі гарадоў і птушак.

Дя навучэнцаў 5-6 класаў у гэты дзень прайшоў конкурс "Знаўцы роднай мовы". Вучні з задавальненнем адказвалі на цікавыя пытанні, перакладалі словы з рускай мовы, разгадвалі рэбусы, складалі крыжаванкі для сяброў, загадвалі загадкі. рабяты даведаліся шмат цікавага і з карысцю правялі час. Завяршыўся конкурс добрымі пажаданнямі для сяброў- аднакласнікаў.

Трэці дзень “Мова родная – мова модная” дадаў новых фарбаў Тыдню. Акцыя “Далучы сваю далонь” паказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы вучні на далоньках.

Удзельнікі інтэрв’ю “Загавары па-беларуску” задавалі пытанні настаўнікам і навучэнцам. Затым выпускнікі ўстановы выпусцілі газету з любімымі беларускімі выразамі настаўнікаў.  Не так лёгка, як потым падзяліліся інтэрв’еры, браць і даваць інтэрв’ю з запісам на электронны носьбіт.

         Усім запомніўся наступны дзень, які прайшоў    пад дэвізам: “Быў.Ёсць.Буду.”. З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: адгадаў беларускае слова – атрымай беларускую цукерку. А яшчэ нельга было прайсці міма фотазоны “Інстаграм па-беларуску”, якая працавала на працягу ўсяго Тыдня, як і  выставы “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца…” , як і акцыя “Размаўляй па-беларуску”.

         Музабоз плюс  флэшмоб – і нельга ўтрымацца, не кінуцца ў скокі на акцыі “Беларусь мая сінявокая”. Колькі сучасных танцавальных кампазіцый ёсць на беларускай мове!!! Адкрывайце сабе сваё, беларусы!

Пятніца прайшла пад дэвізам “Дызайн па-беларуску”. У фае школы была арганізавана выстава “І тчэ, забыўшыся, рука…”. На выставе былі прадстаўлены вышываныя ручнікі з сімваламі Беларусі. Нывучэнцы 5-8 класаў намалявалі прыгожыя вокладкі  любімага твора. Вочы разбягаліся, сэрца радавалася, гледзячы на такія арыгінальныя вокладкі і прыгожыя ручнікі.

Шосты дзень прайшоў пад дэвізам “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, на якім навучэнцы старэйшых класаў сустрэліся ў літаратурнай гасцёўні “Гучы, наша мова”.

Гаспадары незвычайнай гасцёўні, навучэнцы 9 “А” класа, пазнаёмілі прысутных з літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, Авер’яна Дзеружынскага і запрасілі да размовы пра наш цудоўны, непаўторны край – пра нашу Радзіму, пра Беларусь. Гучалі паэтычныя словы, у тым ліку уласныя, ліліся беларускія песні, інсцэніраваліся ўрыўкі вершаў.

У гэты дзень вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у свяце “Хата ўцехамі багата”, якое прайшло ў школьным музеі “Скарбонка продкаў нашых”.

На беларускія пасядзелкі вучняў запрасіла бабуля Наталля, якая расказала гасцям пра традыцыю вячорак, пра тое, як бавілі час маладыя людзі ў даўнія часы.

Вучні адказвалі на пытанні гаспадыні, адгадвалі загадкі, слухалі беларускія песні, гулялі ў народныя гульні. Навучыліся госці і новаму танцу, які танцавалі нашы продкі ў 16-17 стагоддзях. Маразуля – гэта вясёлы танец, які выконвалі ў крузе, увесь час паскараючы тэмп рухаў.

Асаблівую асалоду прынесла вучням гульня “Ручаёк”. Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі ад гаспадыні

Можна з упэўненнасцю сказаць, што для кожнага з вучняў знайшлося нешта сваё, тое, што ён запамятае надоўга.   А мне застаецца толькі падзякаваць усіх, хто прымаў удзел і дапамагаў у арганізацыі мерапрыемстваў на працягу Тыдня, і спадзявацца на тое, што праца ўсіх удзельнікаў не была марнай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.