Итоги шестого школьного дня
29 студзеня 2022 года, у шосты школьны дзень, з мэтай фарміравання ў вучняў паважлівых адносін да сваёй Айчыны, любові да роднай беларускай мовы навучэнцы старэйшых сустрэліся ў літаратурнай гасцёўні “Гучы, наша мова”.
Гаспадары незвычайнай гасцёўні, навучэнцы 9 “А” класа, пазнаёмілі прысутных з літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, Авер’яна Дзеружынскага і запрасілі да размовы пра наш цудоўны, непаўторны край – пра нашу Радзіму, пра Беларусь. Гучалі паэтычныя словы, у тым ліку уласныя, ліліся беларускія песні, інсцэніраваліся ўрыўкі вершаў.
Напрыканцы сустрэчы госці выказалі словы падзякі гаспадарам літаратурнай гасцёўні.
У гэты дзень вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у свяце “Хата ўцехамі багата”, якое прайшло ў школьным музеі “Скарбонка продкаў нашых”.
На беларускія пасядзелкі вучняў запрасіла бабуля Наталля, якая расказала гасцям пра традыцыю вячорак, пра тое, як бавілі час маладыя людзі ў даўнія часы.
Вучні адказвалі на пытанні гаспадыні, адгадвалі загадкі, слухалі беларускія песні, гулялі ў народныя гульні. Навучыліся госці і новаму танцу, які танцавалі нашы продкі ў 16-17 стагоддзях. Маразуля – гэта вясёлы танец, які выконвалі ў крузе, увесь час паскараючы тэмп рухаў.
Асаблівую асалоду прынесла вучням гульня “Ручаёк”. Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі ад гаспадыні свята.
Вучні 1-4х класаў прынялі ўдзел ў мерапрыемстве "Беларуская скарбонка"