Дзень сельскага савета
У гарадскім пасёлку Казлоўшчына прайшла сустрэча пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, удзел у якой прымалі старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна.
Удзельнікі семінару завіталі ў Казлоўшчынскую сярэднюю школу. Прысутныя наведалі музейныя пакоі, даведаліся, што тут вучацца 244 вучні, для якіх створаны выдатныя ўмовы, бо ва ўстанове завяршаецца апошняя стадыя рамонту: адноўлены стадыён, дзе ўладкаваны бегавая дарожка і валейбольная пляцоўка з мяккім пакрыццём, завяршаецца капітальны рамонт актавай і спартыўнай залаў.