Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каб роднае слова “гучала ў вяках”

Дата: 19 февраля 2021 в 13:12, Обновлено 27 февраля 2021 в 13:22
89 просмотров

З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця родный мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў у лютым у нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Мерапрыемствы, якія накіраваны на выхаванне ў навучэнцаў пачуццяў патрыятызму, любові да роднага краю, духоўных каштоўнасцей, з’яўляюцца неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі.

У рамках тыдня былі праведзены розныя мерапрыемствы.

У першы дзень  “Роднаму слову прызнанне ў каханні на акцыю “Рускай мове дай разгрузку- размаўляй па-беларуску ” адгукнуліся ўсе работнікі школы і прынялі ў ёй актыўны ўдзел. Навучэнцы 5-11 класаў змаглі наведаць выставу, прысвечаную творчасці  пісьменнікаў- юбіляраў “Ушануем паэтаў-юбіляраў!”            

         Другі дзень тыдня “Мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!” адкрыў паэтычны чэледж  “Мой чароўны беларускі край”.                          

Не менш цікавым выдаўся і наступны    дзень. Да тыдня далучыліся работнікі бібліятэкі. Навучэнцаў 9-11 класаў запрасілі на літаратурную гадзіну  “Не мялець душой- чытаем Шамякіна”, а навучэнцаў 5-7 класаў – на  эрудыт- шоу “Мой родны кут” . Малодшыя школьнікі правялі дыялог “Пра прыроду” з У.Ягоўдзікам.   

Тэатралізаванае свята “Беларусь у маім сэрцы” сабрала ўсіх навучэнцаў школы.. Для навучэнцаў 1-4х класаў было праведзена прадстаўленне "па старонках беларускіх казак", падчас якога рабыты з задавальненнем інсцэніравалі беларускія народныя казкі: "Стары бацька", "Каза Манюка", "Кот, Пеўнік і Лісіца", "Муха і Пчала", "Жук і Мурашка", "Кот і Мышка".

 Навучэнцы 5-11х класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе тэатральных пастановак "твора беларускіх пісьменнікаў у тэатралізацыях", падчас якога гледачы акунуліся ў атмасферу твораў К. Крапівы" Хто смяецца апошнім", Я. Коласа" Два Маразы", Яна Баршчэўскага" Пан Завальня", В. Жукава" Гаваруны", народнага гумару" Вясковае жыццё "і"Хто прыгажэйшышы".

         Можна з упэўненнасцю сказаць, што для кожнага з вучняў знайшлося нешта сваё, тое, што ён запамятае надоўга з гэтага свята.   А мне застаецца толькі падзякаваць усіх, хто прымаў удзел і дапамагаў у арганізацыі мерапрыемстваў на працягутыдня, і спадзявацца на тое, што праца ўсіх удзельнікаў не была марнай. Бо навучэнцы, якія душой дакрануліся да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, беларускага фальклору будуць імкнуцца, каб роднае слова “гучала ў вяках”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.