Дзякуй за Перамогу!
Вучні ўстановы адукацыі “Казлоўшчынская сярэдняя школа”, члены піянерскай дружыны імя М.І. Валькова, члены пярвічных арганізацый “БСЖ” і “Чырвоны крыж” у рамках рэалізацыі школьнага праекта “17 крокаў да Перамогі” напярэдадні свята 75-годдзя Вялікай Перамогі павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Шалеснага Фёдара Васільевіча. Вучні зазначылі, што свята 9 Мая з’яўляецца для ўсіх сімвалам Вялікай перамогі, міра, шчасця і адзінства нашага народа. Піянеры вершамі павіншавалі Фёдара Васільевіча.На вачах усіх прысутных былі слёзы, калі гучаў музычны нумар “Прадзедушка”, які падарылі ветэрану Лішык Артур і Ерамейчык Арцём. А напрыканцы віншавання ўсе разам праспявалі песні “Кацюша” і “Дзень Перамогі” На памяць ад усёй школьнай сям’і Фёдару Васільевічу былі ўручаны кветкі і падарункі.