Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2020 в 17:35, Обновлено 22 февраля 2020 в 12:27
289 просмотров

Невычэрпнае багацце, якое суправаджае нас праз усё жыццё

                                                                      Нашая казка, легенда сiвая,
                                                                      Велiчы сведка i мужных баёў,
                                                                       Родная мова, пакуль ты жывая,
                                                                       Будзе жыць й люд беларускiх краёў.

                                                                    Наталля Арсеннева, "Роднай мове"

З мэтай рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства ў дзяржаўнай установе адукацыі “Казлоўшчынская сярэдняя школа” 21 лютага адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы.

         Напярэдадні свята ў файе школы была наладжана выстава, прысвечаная творчасці пісьменнікаў- юбіляраў Р.Барадуліна і І.Навуменкі.

         А на выставе “У свеце любімых твораў беларускіх пісьменнікаў” былі размешчаны дзіцячыя малюнкі па творах беларускіх пісьменнікаў.

         21 лютага з самай раніцы ва ўстанове адукацыі навучэнцаў і настаўнікаў сустракалі мелодыі беларускіх народных песень. У гэты ж дзень прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”.

         Конкурс чытальнікаў “Мова. Маці. Радзіма” сабраў навучэнцаў першай ступені. Вучні чыталі творы беларускіх пісьменнікаў і нават уласныя вершы.

         Навучэнцы другой і трэцяй ступеняў прынялі актыўны ўдзел у тэатралізаваных пастаноўках, дзе паказалі сваё акцёрскае майстэрства.

         Асабліва запомнілася ўсім напісанне Гродзенскага абласнога дыктанта “Праўда- памяць”, прысвечанага 75- годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На напісанне гэтай работы запрасілі педагагічных работнікаў, бацькоў і дарослае насельніцтва. Пры самаправерцы па ўзоры ўдзельнікі зразумелі, што хваляванне было дарэмным. Памылак было няшмат.

 Навучэнцы 5-9 класаў стварылі  флаеры, працягнуўшы словы П.Броўкі “У любімай мове роднай, наскай, Ах, якія словы, калі ласка…” і прынялі ўдзел у флаер- фэсце.

Усе мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміравання матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымцы творчых ініцыятыў.

Святкаванне Міжнароднага Дня беларускай мовы   напомніла пра тое, што мы – беларусы, і нашай роднай мовай з'яўляецца мова менавіта беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.